Аляксандр Міхайлавіч Буйко (, в. Астраўляны, Шаркаўшчынскі раён — ) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія
Член КПСС з 1904 года. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 г. З 1906 г. член Пецярбургскага камітэта РСДРП, у 1907—1909 гг. член яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерасійскай партыйнай канферэнцыі ў 1908 г. У сакавіку 1909 г. арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. намеснік старшыні Верхнеудзінскага Савета. З студзеня 1918 года старшыня Рэвтрыбунала Прыбайкалля.
Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войскаў Унгерна. У 1921 годзе эмісар Далёкаўсходняй рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсходняга Бюро ЦК РКП (б). З 1922 года старшыня Народнага сходу Далёкаўсходняй рэспублікі, пазней намеснік наркама гандлю РСФСР. У 1933—1942 гг. намеснік галоўнага арбітра РСФСР.
Аўтар кнігі «Шлях рабочага» (1934).
Літаратура
Буйка Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 101. Буйко Аляксандр Міхайлавіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 26.
Спасылкі
Буйко Аляксандр Міхайлавіч
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне