Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі для народнай гаспадаркі Беларусі» («Ядзерна-фізічныя тэхналогіі»), 2006-2010, дзяржаўная праграма, зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 студзеня 2006.

Асноўныя мэты праграмы — выкананне комплексу падрыхтоўчых работ, якія забяспечваюць будаўніцтва АЭС у 2010; распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых ядзерна-фізічных, радыяцыйных і ізатопных тэхналогій для выкарыстання іх у народнай гаспадарцы Беларусі.

Задачамі праграмы з'яўляюцца:

1. Распрацоўка і ўвод у дзеянне 18 першачарговых нарматыўных дакументаў: патрабаванні да размяшчэння АЭС (3 дакументы); патрабаванні да забеспячэння якасці (4 дакументы); кіраўніцтва па абгрунтаванню экалагічнай бяспекі АЭС (1 дакумент); правілы забеспячэння ядзернай бяспекі АЭС (6 дакументаў); патрабаванні да забеспячэння бяспекі і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (1 дакумент); патрабаванні да ліцэнзавання і экспертызы дакументаў, што абгрунтоўваюць бяспеку ядзерных установак (2 дакументы); палажэнні аб падборы, падрыхтоўцы і допуску да работы персаналу АЭС (1 дакумент).

2. Распрацоўка якасных і колькасных крытэрыяў і патрабаванняў, у адпаведнасці з якімі канкрэтны праект АЭС можа быць рэкамендаваны для будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — распрацоўка: зводнага тома «Тлумачальнай запіскі да выбару пляцоўкі размяшчэння АЭС», справаздачы па ўплыву АЭС на навакольнае асяроддзе; папярэдняй справаздачы забеспячэння бяспекі АЭС.

3. Распрацоўка праекта Закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі».

Праграма складаецца з трох падпраграм: «Ядзерная энергетыка» «Распрацоўка і ўкараненне спецыяльных тэхналогій ачысткі і захоўвання радыеактыўных адходаў» «Распрацоўка і ўкараненне ізатопных тэхналогій у народнай гаспадарцы».

Дзяржаўныя заказчыкі — Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Галаўная арганізацыя - выканаўца праграмы — дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У выкананні праграмы будуць удзельнічаць больш за 20 устаноў і арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі.

Аб'ёмы фінансавання на 2006—2010 — 10 530 млн. руб.

Катэгорыя:Дзяржаўныя праграмы Катэгорыя:Навука ў Беларусі