Раза́к звычайны, Раза́к алоэпадобны (Stratiótes aloídes) — водная травяністая расліна, адзіны прадстаўнік роду Разак (Stratiótes).
Назва Разак звычайны, рэзнік, разак, парэзЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., разак алоэпадобны.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя апушчаныя ў ваду двухдомныя расліны вышынёй 15—45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае з зубчастым краем, цвёрдае, сабрана ў разетку. Кветкі аднаполыя, з белымі пялёсткамі. Мужчынскія кветкі часцей за ўсё адзіночныя, жаночыя ў суквеццях. У час цвіцення расліна ўзнімаецца да паверхні вады. Плод — ягадападобны са скурыстым каляплоднікам. Інтэнсіўна размнажаецца вегетатыўна.
Арэал
Пашыраны на тэрыторыі Еўразіі (у Еўропе, на Паўночным Каўказе, у Заходняй Сібіры). Расце ў прэсных слабапраточных і стаячых вадаёмах (сажалках, старыцах, затоках, азёрах і інш.).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін