Гекса́н (н-гекса́н) — насычаны вуглевадарод C6H14, адносіцца да класу алканаў.

Уласцівасці Бясколерная вадкасць са слабым пахам (нагадвае дыхлорэтан). Паказальнік пераламлення п20D 1,37506. З-за нізкага актанавага ліку (25) гексан — непажаданая складовая частка сінтэтычнага бензіна.

Пары гексану валодаць моцным наркатычным дзеяннем.

Атрыманне гексана н-Гексан ўтрымоўваецца ў значных колькасцях у бензіне прамой перагонкі. Вялікая колькасць ізагексанаў знаходзіцца ў бензіне каталітычнага крэкінгу і бензіне алкіліравання.

Выкарыстанне Ва ўмовах араматызацыі нафтапрадуктаў і каталітычнага рыформінгу гексан дэгідрацыклюецца ў бензол. 2,2-дыметылбутан і 2,3-дыметылбутан — выкарыстоўваюцца як дабаўкі да паліва для рухавікоў, паляпшаюць яго якасць. Выкарыстоўваецца пры экстрагаванні алею. Арганічны растваральнік

Катэгорыя:Алканы