Ян Баптыста ван Гельмант , ; , Брусель — , Вілвордэ, Бельгія) — галандскі прыродазнавец, адзін з прадстаўнікоў ятрахіміі.
У батаніцы Гельмант упершыню праводзіў эксперыментальныя даследаванні працэсу харчавання раслін, якія сталі асновай для т. зв. воднай тэорыі харчавання раслін. Гельмант лічыў, што ў страваванні вырашальную ролю адыгрывае кіслата страўнікавага соку, і таму прапаноўваў лячыць шчолачамі хваробы, выкліканыя лішкам кіслот у страўніку. Увёў у хімію тэрмін «газ». У шэрагу пытанняў стаяў на пазіцыях алхіміі, лічачы, напрыклад, магчымым ператварэнне невысакародных металаў (ртуці, свінцу і інш.) у золата пры дапамозе філасофскага каменя. Прызнаваў самаадвольнае зараджэнне, што для таго часу было прагрэсіўным. Гельмант прытрымліваўся віталістычных уяўленняў аб тым, што жыццёвыя працэсы нібыта рэгулююцца адмысловымі «духамі жыцця» («археямі»).
Літаратура Steffen Ducheyne, Johannes Baptista Van Helmonts Experimentele Aanpak: Een Poging tot Omschrijving, Gewina, Tijdschrift voor de Geschiedenis der Geneeskunde, Natuurwetenschappen, Wiskunde en Techniek, 1, vol. 30, 2007, pp. 11–25. Steffen Ducheyne, Joan Baptiste Van Helmont and the Question of Experimental Modernism, Physis: Rivista Internazionale di Storia della Scienza, vol.43, 2005, pp. 305–333.
Катэгорыя:Медыкі Бельгіі Катэгорыя:Алхімікі Катэгорыя:Хімікі Бельгіі Катэгорыя:Хрысціянская кабала Катэгорыя:Акультызм Катэгорыя:Тэасофія