Магнітны момант, магнітны дыпольны момант — асноўная велічыня, якая характарызуе магнітныя ўласцівасці рэчыва. Крыніцай магнетызму, згодна з класічнай тэорыі электрамагнітных з’яў, з’яўляюцца электрычныя макра- і мікратокі. Элементарнай крыніцай магнетызму лічаць замкнёны ток. Магнітным момантам валодаюць элементарныя часціцы, атамныя ядры, электронныя абалонкі атамаў і малекул. Магнітны момант элементарных часціц (электронаў, пратонаў, нейтронаў і іншых), як паказала квантавая механіка, абумоўлены існаваннем у іх уласнага механічнага моманту — спіна.

Магнітны момант вымяраецца ў А⋅м² або Дж/Тл (СІ), альбо эрг/Гс (СГС), 1 эрг/Гс = 10−3 Дж/Тл. Спецыфічная адзінка элементарнага магнітнага моманту — магнетон Бора.

Формулы для вылічэння магнітнага моманту

У выпадку плоскага контуру з электрычным токам магнітны момант вылічаецца як , дзе  — сіла току ў контуры,  — плошча контуру,  — адзінкавы вектар нармалі да плоскасці контуру. Кірунак магнітнага моманту звычайна знаходзіцца па правілу свярдзёлка: калі круціць ручку свярдзёлка ў кірунку току, то кірунак магнітнага моманту будзе супадаць з кірункам паступальнага руху свярдзёлка.

Для адвольнага замкнёнага контуру магнітны момант знаходзіцца з: , дзе  — радыус-вектар, праведзены з пачатку каардынат да элемента даўжыні контуру .

У агульным выпадку адвольнага размеркавання токаў у асяроддзі: , дзе  — шчыльнасць току у элеменце аб’ёму .

Гл. таксама Электрамагнітнае ўзаемадзеянне Электрамагнітнае поле

Літаратура Ландау, Л. Д., Лифшиц, Е. М. Теория поля. — Издание 7-е, исправленное. — М.: Наука, 1988. — 512 с. — («Теоретическая физика», том II). — ISBN 5-02-014420-7

Катэгорыя:Магнетызм Катэгорыя:Фізічныя велічыні