Бычок-пясочнік, бычок-пясчанік (Neogobius fluviatilis) — від рыб сямейства .

Апісанне Даўжыня 7—12, часам да 20 см, маса да 50 г. Цела буравата-шэрага або жаўтавата-шэрага колеру, з 8—12 цёмнымі плямамі ўздоўж бакоў. Самцы ў час нерасту чорныя. Брушныя плаўнікі ўтвараюць круглы прысосак.

Пашырэнне і экалогія Пашыраны ў рэках басейна Чорнага мора. У вялікай колькасці ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Трымаюцца пясчаных перакатаў з павольным цячэннем. Нераст у маі—чэрвені.

Гаспадарчага значэння не мае.

Літаратура Бычок-пясочнік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.  — С. 382.

Катэгорыя:Бычковыя