Гемацыянін (ад  — кроў і  — лазурны, блакітны) — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, які ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены — бясколерны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бялкі крыві Катэгорыя:Транспартныя бялкі Катэгорыя:Металапратэіны