Чарапяці́ца, Чарпеціца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, левы прыток ракі Нішча (басейн Дрысы). У вярхоўі (ад вытоку да возера Мылінскае) носіць назву Межава.
Даўжыня ракі 22 км. Выцякае з возера Межава ў яго заходняй частцы. Працякае праз азёры Мылінскае, Чарапёцкае, Валькоўскае, Чарапета. Вадазбор у межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў нішчы прыкладна за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Юхавічы. Плошча вадазбору 359 км², азёрнасць 5 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Каркоўскае, Карасёва і Глухое, Ціхае.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. Ліст карты O-35-142. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы Катэгорыя:Памежныя рэкі