Геній () — у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Дзень нараджэння рымляніна лічыўся святам яго генія, якому прыносіліся ахвяры, здзяйсняліся дымакуранні. Рымляне шанавалі таксама геніяў — заступнікаў сям’і, абшчыны, горада і ўсяго рымскага народа.
Літаратура Wendelin Schmidt-Dengler: Genius. Zur Wirkungsgeschichte antiker Mythologeme in der Goethezeit. Beck, München 1978, ISBN 3-406-03916-2.
Катэгорыя:Духі Катэгорыя:Дэманалогія