Мэцью Лэнгфард Пэры (; года, Уільямстаўн, Масачусетс, ЗША — ) — канадска-амерыканскі акцёр і комік, найбольш вядомы роляй Чэндлера Бінга ў амерыканскім камедыйным тэлесерыяле «Сябры» (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме «Дзевяць ярдаў» і яго працягу «Дзесяць ярдаў». Пэры таксама быў запрошаным акцёрам у серыялах «Элі Мак-Біл», «Беверлі-Хілз, 90210» «Заходняе крыло», «Клініка», удзельнічаў у агучванні эпізоду «Сімпсанаў».
Біяграфія Нарадзіўся ў ЗША, але дзяцінства правёў у Атаве, сталіцы Канады. Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акцёрскай справе Пэры зрабіў калі навучаўся ў школе, у шоу «Наш Горад», дзе сыграў героя Джорджа Гібса, а таксама сыграў як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».
Пасля працы на тэлебачанні хацеў паступіць ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расела ў серыяле «Другі Шанц», ён пераключыўся на акцёрства.
Памёр ва ўзросце 54 гадоў у сваім доме ў Лос-Анджэлесе.
Спасылкі
Мэцью Пэры на Internet Movie Database Інтэрв’ю Мэцью Пэры
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Акцёры Канады Катэгорыя:Акцёры ЗША