thumb|300 px|Вярчэнне (R, зялёны), прэцэсія (P, сіні) і нутацыя (N, чырвоны) цела. Нута́цыя (ад — вагацца) — слабы нерэгулярны рух цвёрдага цела, якое верціцца і здзяйсняе прэцэсію. Нагадвае «падрыгванне» восі вярчэння і зводзіцца да слабой змены так званага вугла нутацыі паміж восямі ўласнага і прэцэсійнага вярчэння цела.
Чыстая нутацыя — гэты такі рух восі вярчэння, пры якім першы вугал Эйлера застаецца пастаянным. У выпадку асіметрычнага ваўчка апісваецца траекторыямі імгненнай вуглавой хуткасці ваўчка (палодыя і герпалодыя).
У астраноміі нутацыяй завуць невялікія ваганні зямной восі, якія накладаюцца на прэцэсійны рух. Гэта з’ява адкрыта ў 1728 годзе Джэймсам Брэдлі. З прычыны нутацыі змяняюцца нахіл экліптыкі да экватара, а таксама экватарыяльныя каардынаты нябесных свяцілаў.
Гл. таксама Вуглы Эйлера Цыклы Міланковіча Прэцэсія Аптычная нутацыя
Літаратура
Спасылкі
Прычыны прэцэсіі і нутацыі Зямлі
Катэгорыя:Нябесная механіка Катэгорыя:Астраметрыя Катэгорыя:Механічны рух