Пасілінгва (ад «весь, усякі» + «мова») — праект міжнароднай штучнай мовы, распрацаваны прафесарам Паўлем Штэйнерам у Нойвідзе ў 1885 годзе. Адзін час мова лічылася сур’ёзным канкурэнтам валапюка, але з-за складанай граматыкі распаўсюджання так і не атрымала.
Алфавіт У алфавіце 31 літара: 10 галосных: a, ä, é, e, i, y, o, u, ü 21 зычная: b, c, ç, (/s/), d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, v, w, x, z Таксама ёсць два дыграфы: ch i sch.
Граматыка
Артыкль Няпэўны артыкль: unu (м.), une (ж), una (н.).
Пэўны артыкль: to (м.), te (ж.), ta (н.).
Артыклі могуць скланяцца. Напрыклад: to (назоўны), tode (родны), toby (давальны), ton (вінавальны). Таксама яны могуць мець форму адзіночнага і множнага ліку.
Назоўнікі Назоўнікі змяняюцца паводле склонаў, лікаў і родаў. Склонаў усяго 4, як у нямецкай мове.
Канчаткі: мужчынскі род — -o (homino — мужчына); жаночы род — -e (femine — жанчына); ніякі род — -a (у канкрэтных назоўнікаў: cita — горад) ці -u (у абстрактных назоўнікаў: modestiu — сціпласць); назоўны склон — няма, родны склон — -de, давальны склон — -by, вінавальны склон — -n; множны лік — -s.
Прыметнікі Прыметнікі ўтвараюцца часцей за ўсё пры дапамозе суфікса -blo-.
Лічэбнікі Лічэбнікі першага дзясятка: 1 — una, 2 — dua, 3 — quadra, 5 — quinqua, 6 — sexa, 7 — septa, 8 — octa, 9 — nova, 10 — deka.
Дзеясловы Дзеясловы маюць чатыры формы спражэння і тры формы часу: mi morter — я паміраю, mi mortefer — я памёр, mi morterer — я памру.
Слоўнікавы склад Большая частка словаў запазычана з нямецкай, англійскай, французскай і лацінскай моў. Многія паняцці мелі сінонімы з асновамі з дзвюх розных моў, напрыклад, bono i guto у сэнсе «добра», deo i gotto у сэнсе «бог».
Літаратура F. Bodmer. The Loom of Language. New York, 1943. H. Moser. Zur Universal-Sprache: Kritishe Studie über Volapük und Pasilingua. Berlin [Neuwied]: Heuser, 1887. 32 p. 408.9 M853u. M. Pei. One Language for the World. New York: The Devin-Adair Company, 1958. P. Steiner. Elementargrammatik nebst Übungsstücken zur Gemein- oder Weltsprache Pasilingua. Neuwied, 1885. 80 p. P. Steiner. Summary of the Universal Language Pasilingua. Neuwied, 1900. 35 p. L. Couturat, L. Leau. Histoire de la langue universelle. Paris, 1903. (Апісанне мовы пасілінгва гл. на с. 280—289.)
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Міжнародныя дапаможныя мовы