Ганна-Э́стэр Тума́ркін (Ганна Паўлаўна Тумаркіна, ; , Дуброўна, Горацкі павет — , Гюмліген, кантон Берн, Швейцарыя) — швейцарскі філосаф, гісторык філасофіі, псіхолаг яўрэйскага паходжання; першая ў Еўропе жанчына — прафесар філасофіі (1909).
Біяграфія Ганна Тумаркін нарадзілася ў заможнай яўрэйскай сям'іНекаторыя крыніцы згадваюць месцам яе нараджэння Кішынёў — верагодна, памылкова (напр., тут).. Яе бацькі — бесарабскі купец і пасля асабісты дваранінLilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin. Tyragetia, 2002, 11 (стр. 193: о даровании личного дворянства купцу П. М. Тумаркину). Полціэл (Павел Майсеевіч) Тумаркін (пам. 1906 г.)У выбарчых спісах ад Бесарабскай губерні за 1906 называецца Полтиэл Моисеевич Тумаркин (імя па бацьку сыноў: Полтиелов). Займаўся аптовым гандлем абуткам, публіцыстыкай на іўрыце і перакладамі з рускай мовы на іўрыт (пад імем Полтиэл Иосеф Тумаркин). Адзін з першых перакладчыкаў сучаснай амерыканскай літаратуры на іўрыт (з дапамогай рускай мовы, см. S. Ilan Troen. The Discovery of America in the Israeli University: Historical, Cultural, and Methodological Perspectives. Journal of American History, 81(1): 164—182, 1994). Сярод перакладаў — «Шенат хаАлпаим: хаАтака ме-ат хаПрофессор » О. Синина (1898).«Шенат хаАлпаим» у перакладзе П. Ё. Тумаркина і яго жонка Сафія Герцэнштэйн — паходзілі з Дуброўны, але ўжо ў самым раннім дзяцінстве іх дачка Хана-Эстэр (у будучыні Ганна-Эстэр) расла ў Кішынёве. Тут скончыла жаночую гімназію і настаўніцкія курсыВ мире закрытых дверей .
Ганна Тумаркін пачала навучанне ў Берлінскім універсітэце пад кіраўніцтвам Вільгельма ДзільтэяAnna Tumarkin, «Wilhelm Dilthey». Archiv für Geschichte der Philosophie 25:143-153, 1912. З 1892 года жыла ў Швейцарыі, дзе да таго часу ўжо вучыўся яе старэйшы брат. Паступіла на філасофскае аддзяленне Бернскага ўніверсітэта, дзе ў 1895 годзе паспяхова абараніла дысертацыю па параўнальнаму аналізу філасофскіх прац Гердэра і Канта, выдадзеную ў першай кнізе «Бернскага курса філасофіі» пад рэдакцыяй яе навуковага кіраўніка .
У 1898 годзе Тумаркін атрымала сталую пазіцыю прыватдацэнта (Privatdozentin) у Бернскім універсітэце і такім чынам стала першай у Швейцарыі і ў Еўропе жанчынай — выкладчыкам філасофііИстория Бернского университета . У 1906 годзе атрымала званне тытулярнага прафесара (Honorarprofessorin), а ў 1909 — экстраардынарнага прафесара (Professorin Extraordinaria) там жа. Выкладала эстэтыку і гісторыю філасофіі ў Бернскім універсітэце да 1943 года. З 1921 года дзяліла кватэру з лекарам Ідай Гоф (1880—1952) у доме № 44 па Hallwylstrasse; разам з І. З. Гоф наведвала сваякоў у Бесарабіі, якая стала румынскай у 1925 і 1937 гадах. Большасць Тумаркіных, якія засталіся ў горадзе, былі дэпартаваныя і забітыя праз некалькі гадоў. Ганна Тумаркін — аўтар шэрагу манаграфічных прац па філасофіі, тэарэтычнай псіхалогіі, эстэтыцы і культуралогіі, гістарычнаму аналізу прац Спінозы, Гердэра і Канта, у тым ліку «Гердэр і Кант» (1896), «Да апісання », 1898), «Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі» (1899), «Гульня здольнасцяў у Канта» (1905), «Да трансцэндэнтальнага метаду кантавай эстэтыкі» (1906), «Эстэтычны ідэал і этычная норма» (1907), «Крытычная праблема ў пракрытычных працах Канта» (1908), «Кантавае вучэнне пра рэч-у-сабе» (1909), «Паэзія і светапогляд» (1919), які «Рамантычны светапогляд» (1920), «Якім чынам магчымая псіхалогія як навука» (1921), «Пралегемоны да навуковай псіхалогіі» (1923), «Апалонава і Дыянісава у старажытнагрэчаскай філасофіі» (1927), «Метады псіхалагічнага даследавання» (1929), «Эстэтыка » (1933), «Сутнасць і станаўленне швейцарскай філасофіі» (1948), і многіх іншых.
16 лютага 2000 года — у дзень нараджэння Тумаркін — адна з прылеглых да старога корпусу Бернскага ўніверсітэта вуліц атрымала назву Tumarkinweg у яе гонар. У Бернскім універсітэце была арганізавана навуковая праграма ANNA, у памяць аб філосафе.
Сям'я
Брат — Тумаркін Лазар Паўлавіч (6 лістапада 1865, Кішынёў Бесарабскай губерні — пасля 1939) — урач і грамадскі дзеяч, выпускнік медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, заснавальнік прыватнага санаторыя-водалячэбніцы «Тумаркін» у Кішынёве (вул. Пушкіна, № 21)Улица Пушкина, дом 11, віцэ-старшыня саюза вінаробаў горада, быў галоўным урачом кішынёўскай бальніцы Чырвонага крыжа і першым рэнтгенолагам краю. Пляменнік (сын старэйшай сястры, лекара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Веры Паўлаўны Тумаркінай, 1867—1899) — выдатны савецкі заолаг, акадэмік АН СССР (1893—1966) — заснавальнік (1939) і загадчык (1943—1966) кафедры палеанталогіі геалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэтаВоспоминания Ю. А. Орлова Праўнучатая пляменніца Ганны Тумаркін (праўнучка яе старэйшага брата Майсея) — амерыканскі гісторык Ніна Тумаркін (Ніна Паўлаўна Тумаркіна, нар. 1945), прафесар і дэкан гістарычнага аддзялення каледжа Уэлслі Гарвардскага ўніверсітэта, аўтар шматлікіх прац па сучаснай гісторыі Расіі і Савецкага Саюза, у тым ліку манаграфій «Lenin Lives! The Lenin Cult in Soviet Russia» (Ленін жывы! Культ Леніна ў Савецкай Расіі, Harvard University Press, 1983, пашыранае выданне — 1997, рускі пераклад — СПб: Академический проект, 1997) і «The Living and the Dead: The Rise and Fall of the Cult of World War II in Russia» (Жывыя і мёртвыя: Узлёт і крушэнне культу Другой сусветнай вайны ў Расіі (Basic Books, 1994, рускі пераклад). Іншая праўнучатая пляменніца (таксама праўнучка Майсея Тумаркіна) — Алена Аляксандраўна Фрэнклі — дырэктар запаведніка біблейскага ландшафту «» у ІзраіліЯе бацька, Аляксандр Якаўлевіч Фрэнклі, з 1946 года быў шматгадовым вядучым і пасля галоўным рэдактарам рускага аддзела радыё «Голас Амерыкі», аўтар успамінаў пра жыццё рускай эміграцыі ў Парыжы канца 1920-х гадоў, апублікаваных яго жонкай — Наталляй Аляксандраўнай Фрэнклі-Тумаркінай. ПляменніцаLilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin (Le destin d'une famille. Fragments de l'histoire de la dynastie Tumarkin). In: Tyragetia, 2002, 11, стр. 193—196. Ганны Тумаркінай (дачка маскоўскага ювеліра Самуіла Рыгоравіча ТумаркінаПляменнік С. Г. Тумаркіна — эсэр і публіцыст Марк Вяніямінавіч Вішняк (1883—1976).,Воспоминания М. В. Вишняка 1844—1922) — (народжаная Тумаркіна, у першым шлюбе Аўксеньцева; 1882—1976) — выдавец, рэдактар часопіса «Акно» (Парыж), грамадскі дзеяч, выпускніца Бернскага ўніверсітэта; першым шлюбам (1906) замужам за публіцыстам, адным з лідараў партыі эсэраў (1878—1943), з якім сустракалася з 1899 года; другім шлюбам (1910) замужам за літаратурным крытыкам і перакладчыкам Интервью с историком Ниной ТумаркинПисьмо Нины Тумаркин. Яе дачка — мастачка (народж. Аўксенцьева, да 1937 года выкарыстоўвала псеўданімы Avxente, А. Bolotov, 1907—1984, якая была жонкаю фізіка (1893—1976), — ён быў прэзідэнтам вядучага пастаўшчыка радыеактыўных матэрыялаў у паўночным паўшар'і, нью-ёркскай карпарацыі «Canadian Radium & Uranium». Сын М. С. Цэтлінай — Валянцін Вольф (Валянцін Міхайлавіч) Цэтлін (Valentine Wolf Zetlin, 12 сакавіка 1912, Парыж — 9 чэрвеня 2007, Нью-Ёрк)Paid Notice: Deaths ZETLIN, VALENTINE WOLF, M.D. — амерыканскі псіхааналітык, выпускнік медыцынскага факультэта Оксфардскага ўніверсітэта (1944 г.), у 1967—1970 гадах — прэзідэнт Нью-Ёркскага фрэйдысцкага таварыства (New York Freudian Society). Брат М. С. Цэтлінай — Раман Самойлавіч Тумаркін (1888—1971) — грамадскі дзеяч. Састаяла ў сваяцтве таксама з сацыёлагам .
Кнігі Г. Тумаркін Herder und Kant (Гердар і Кант). A. Siebert: Берн, 1896. Zur Charakteristik Justinus Kerners. Stilke: Берлін, 1898. Das Associationsprinzip in der Geschichte der Aesthetik (Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі). Берлін, 1899. Kants Spiel der Kräfte (Гульня здольнасцяў у Канта). Henry Kündig: Жэнева, 1905. Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1900—1905 (Агляд нямецкай эстэтычнай літаратуры за гады 1900—1905). Georg Reimer: Берлін, 1905. Zur transcendentalen Methode der Kantischen Ästhetik (Да трансцэндэнтальнага метаду кантавай эстэтыкі). Reuther & Reichard: Берлін, 1906. Ästhetisches Ideal und ethische Norm (Эстэтычны ідэал і этычная норма). F. Enke: Штутгарт, 1907. Baruch Spinoza: acht Vorlesungen gehalten an der Universität Bern. Quelle & Meyer: Лейпцыг, 1908. Das kritische Problem in den vorkritischen Werken Kants. C. Winter: Гайдэльберг, 1908. Erich Becher: Der Begriff des Attributes bei Spinoza in seiner Entwickelung und seinen Beziehungen zu den Begriffen der Substanz und des Modus. E. Anton: Берн, 1909. Kants Lehre vom Ding an sich. Georg Reimer: Берлін, 1909. Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1905—1909. Georg Reimer: Берлін, 1910. Wilhelm Dilthey. L. Simion Nf.: Берлін, 1912. Zu Spinozas Attributenlehre. Georg Reimer: Берлін, 1916. Dichtung und Weltanschauung (Поэзия и мировоззрение). J. C. B. Mohr: Цюбінген, 1919. Die romantische l'eltanschauung (Рамантычнае светапогляд). P. Haupt: Берн, 1920. Wie ist Psychologie als Wissenschaft möglich (Якім чынам магчымая псіхалогія як навука). Reuther & Reichard: Берлін, 1921. Prolegomena zu einer wissenschaftlichen Psychologie (Пралегемоны да навуковай псіхалогіі). F. Meiner: Лейпцыг, 1923. Die Idealität der ästhetischen Gefühle. R. Voigtländer: Лейпцыг, 1925. Die Einheit des Platonischen «Phädrus». B. G. Teubner: Берлін, 1925. Der Unsterblichkeitsgedanke in Platos . J. D. Sauerländer: Франкфурт-на-Майне, 1926. Das Apollinische und das Dionysische in der griechischen Philosophie (Апалонава і Дыянісава ў старажытнагрэчаскай філасофіі). B. G. Teubner: Лейпцыг, 1927. Eindrücke der Hellasreise 1927. Orell Füssli: Лейпцыг, 1928. Verzeichis der Publiktionen von Schweizerfrauen. Bern-Bümpliz, Buch- und Kunstdruckerei Benteli A.-G.: Берн, 1928. Ein Blick in das Geistesleben der Schweizer Frauen einst und jetzt. F. Pochon-Jent: Берн, 1928. Die Methoden der psychologischen Forschung (Метады псіхалагічнага даследавання). B.G. Teubner: Лейпцыг, 1929. Die Überwindung der Mimesislehre in der Kunsttheorie des XVIII Jahrhunderts. Verlag von J.C.B. Mohr (P. Siebeck): Цюбінген, 1930. Der ästhetiker Johann Georg Sulzer (Эстэтык ). Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фрауэнфельд, 1933. Ein Versuch Diltheys Leben aus ihm selbst zu verstehen. Helbing & Lichtenhahn: Базель, 1934. Wesen und Werden der schweizerischen Philosophie: Allgemeine Richtung der Philosophie der Schweiz, Philosophisches Denken in der Geschichte, Naturrecht, Erziehungslehre (Сутнасць і станаўленне швейцарскай філасофіі). Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фрауэнфельд, 1948.
Гл. таксама Жанчыны-філосафы Філасофія XX стагоддзя
Спасылкі Сокращённый обзор статей: Францыска Роггер. Філосаф Ганна Тумаркіна — першая ў Еўропе жанчына-дацэнт (пераклад з нямецкай Л.Кузняцовай) (с.74-78) и Людміла Хмяльніцкая. «Дарагі падарунак маленькай Швейцарыі» (с. 79—83) в журнале «Віцебскі сшытак» № 4 за 2000 год. Статья Андрея Буховцева в журнале Обучение за рубежом, № 2 от 2 февраля 2000 года. Zabolotnaia, Lilia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin (Le destin d’une famille. Fragments de l’histoire de la dynastie Tumarkin). In: Tyragetia, 2002, 11, p. 193-196 Табличка Tumarkinweg в Берне Первая женщина профессор в Швейцарии
Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Швейцарыі Катэгорыя:Жанчыны-філосафы Катэгорыя:Постаці Кішынёва Катэгорыя:Постаці швейцарскай філасофіі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці швейцарскай псіхалогіі