Кле́йнікі. Сустракаецца таксама варыянт Кле́нікі (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 8 км на паўночны захад ад Брэста, побач з вёскай цячэ р. Лясная. Цэнтр Клейнікаўскага сельсавета. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брэста.
Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік».
Гісторыя Вядома як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. Належала Яраславу Солтану, які ў 1604 годзе перадаў яго свайму сыну Гераніму Солтану.
У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Знаходзілася за 2 вярсты ад паштовага тракту. У вайну 1812 года пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Клейнікі, Вістычы і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. рускіх салдат. У 1844 годзе ўласнасць паноў Нямцэвічаў, якім належала 535 дзес. зямлі. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці, працаваў хлебазапасны магазін, кузня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 77 вяскоўцаў загінулі.
У 1951 годзе арганізаваны калгас «Пагранічнік», які аб’яднаў 97 гаспадарак.
Інфраструктура Сярэдняя школа, Палац культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, міжгаспадарчы пункт пажарнай аховы, вучэбны камбінат.
Насельніцтва 126 сялянскіх душ (1833) 17 двароў, 135 жыхароў (1844) 31 двор, 252 жыхары (1897) 364 жыхары (вёска) і 13 жыхароў (маёнтак) (1905) 65 двароў, 350 жыхароў (30.9.1921) 85 гаспадарак, 335 жыхароў (1940) 148 двароў, 433 жыхары (1970) 512 гаспадарак, 430 жыхароў (2005)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753—1817) — дзяржаўны дзеяч.
Славутасці Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна