Шумакі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя Выяўленая археолагамі за 2,5—3 км на паўночны захад ад вёскі стаянка эпохі мезаліту сведчыць пра засяленне гэтых мясцін яшчэ з глыбокай старажытнасці.

У пачатку 16 стагоддзя вёска — прыватная ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ, належала падкаморыю брэсцкаму князю Яну Шуйскаму. У 1609 годзе пабудавана праваслаўная мураваная царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Адносілася да маёнтка Церабунь, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1897 годзе працавалі карчма, царкоўна-прыходская школа, кузня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 4 мірных жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У студзені 1950 года арганізаваны першы калгас «Ленінец», у які ўвайшла 51 гаспадарка з 60. Пазней стаў называцца «Краіна Саветаў», пасля ўзбуйнення — «Пагранічнік». Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Інфраструктура Фельчарска-акушэрскі пункт Магазін

Насельніцтва 20 двароў, 185 жыхароў (1886) 38 двароў, 255 жыхароў (1897) 335 жыхароў (1905) 15 двароў, 101 жыхар (30.9.1921) 61 двор, 230 жыхароў (1940) 256 жыхароў (1959) 213 жыхары (1970) 60 гаспадарак, 100 жыхароў (1997) 53 гаспадаркі, 84 жыхары (2005)

Славутасці

Спаса-Праабражэнская царква (1609) —

Літаратура

Спасылкі

Шумакі на Radzima.org Шумакі на «Глобусе Беларусі»

Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна