Бру́чка, Бруква, Кручка Ботанический словарь, Спб, 1878, Букса, Буксінка, БрушчкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, Буква, Кілаватка, Немка, Салядзянка, Сінюха, Чыгірынка Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914 (Brassica napus var. napobrassica, Brassica napobrassica) — двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сямейства капуставых.

Экалогія

У першы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на другі — кветаноснае сцябло і насенне. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках.

Хімічны склад

Караняплоды круглыя, авальныя, або сплюшчаныя, жоўтага ці жоўта-белага колеру, утрымліваюць 10 — 16 % сухіх рэчываў, да 2 % бялку, да 1,5 % клятчаткі, 5 — 10 % цукроў, мінеральныя рэчывы (калій, кальцый, натрый, фосфар, магній), карацін, вітаміны B1, B2, і асабліва C — да 30 мг %. Бручка вельмі падобная да рэпу, адрозніваецца ад яе канцэнтрычнымі зубчастымі «шрамамі» вакол сцябла. Своеасаблівы смак і пах бручкі (лепш выражаны ў старых караняплодаў) абумоўленыя эфірнымі алеямі.

Выкарыстанне

Гісторыя У сярэднявечча і ранні Новы час бручку вырошчвалі пераважна ва Усходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавіі, адкуль яе ў канцы XVIII ст. запазычылі заходнія еўрапейцы (па-англійску бручка называецца swede — «шведка»). Адносна танная і даступная, бручка была важным прадуктам харчавання ў абедзве сусветныя войны, але гэта сапсавала яе рэпутацыю, і ў наш час яна рэдка ўжываецца ў ежу.

У кулінарыі Адзін з самых трывалых пры захоўванні караняплодаў, да таго ж вітамін С у бручцы амаль не разбураецца пры варцы, што робіць яе вельмі каштоўнай узімку. Раней гэтая асаблівасць бручкі была добра вядомай у Беларусі, дзе з яе ўзімку гатавалі грыжанку. Дыетычныя якасці бручкі асабліва прыдатныя пры цукровым дыябеце і празмернай вазе (добра паглынае тлушч). З сырой бручкі гатуюць салаты — найлепей з хрэнам, цыбуляй і зелянінай, запраўленыя смятанай або маянэзам; з варанай — супы (малочныя і мясныя), другія стравы (бручка, фаршыраваная тварагом, бручка ў смятане, пюрэ з бручкі). Можна гатаваць тыя самыя стравы, што і з морквы; у яўрэйскай кухні з яе гатавалі салодкую страву, падобную да цымусу.

Літаратура

Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Рапс