Сяргей Сцяпанавіч Бульчык () — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959).
Біяграфія Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Творчасць Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам.
Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Духонін («Гады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» .
Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор» М. Гогаля), Любім Тарцоў («» А. Астроўскага), Кутузаў («» ), , Фарліпаполі («», «» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі 25.11.2009 100 лет со дня рождения Сергея Степановича Бульчика Сергей Бульчик // КИНО-ТЕАТР.Ру
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны