Беларускае студэнцкае зямляцтва пры Тыфліскім дзяржаўным політэхнічным інстытуце — беларуская грамадская арганізацыя ў 1927—1930(?) гадах у Тыфлісе (Грузія).

Заснавана 23 студзеня 1927 года на агульным сходзе студэнтаў-беларусаў інстытута. Старшыня бюро М. Ф. Густыр, сакратар Ф. Брыль, актывісты Ізмайловіч, Кот, Свігач, Чарняўскі.

Галоўныя задачы: вывучэнне беларускай мовы і матэрыяльная дапамога беларускім студэнтам — сябрам зямляцтва. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, прасіла арганізацыйнай і матэрыяльнай дапамогі з боку дзяржаўных органаў БССР, але не атрымала яе. Выпісвала газету «Савецкая Беларусь», іншыя беларускія перыядычныя выданні. Дзякуючы ЦБ пралетстуда Беларусі для некаторых сяброў зямляцтва арганізавана летняя практыка на бацькаўшчыне. Пад канец дзейнасці — Беларуская секцыя пры Тыфліскім клубе народаў Захаду.

Літаратура Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі //  — С. 358.

Катэгорыя:Тбілісі Катэгорыя:Беларускія зямляцтвы Катэгорыя:Беларусы ў Грузіі Катэгорыя:1927 год у Грузіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1930 годзе Катэгорыя:Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт Катэгорыя:Студэнцкія арганізацыі