Свято́е во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, каля вёскі Слабодка.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым захадзе спадзістыя вышынёй да 6—10, астатнія схілы стромкія вышынёй да 20—25 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Каля паўднёва-ўсходняга берага возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м.
Ручаём Святое злучана з Лукомскім возерам.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна