Яло́жынскае — возера ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Еленка, за 24 км у напрамку на захад ад горада Круглае.

Плошча паверхні возера 0,33 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 метраў. Берагі нізкія, забалочаныя. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась і іншыя рыбы.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Круглянскага раёна Катэгорыя:Басейн Бабра