Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны — характэрны «сармацкі партрэт» выкананы ў 1760 г. невядомым мастаком.

Гісторыя Эльжбета Магдалена Пузына (1700?—1767) — дачка старосты жамойцкага і гетмана вялікага літоўскага Рыгора Антонія Агінскага і Тэафіліі з роду Чартарыйскіх, жонка Казіміра Гелгуда, а потым — Антонія Міхала Пузыны. Пасля смерці апошняга мужа, засталася адзінай уладальніцай маентка Лучай. Пры лучайскім касцеле ў Лучаі заснавала дом для місіі езуітаў, у падтрымку якога ахвяравала значныя сумы.

Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны трапіў у музейны збор з касцела Святога Тадэвуша ў в. Лучай Пастаўскага раёна ў 1971 г.

Апісанне Партрэт уяўляе сабой палатно прамавугольнай формы з пабедранай выявай жанчыны ў гадах, трохі павернутай улева. На жанчыне — белая шоўкавая блузка з карункамі па краях рукавоў і чорная сукенка. Белыя каўнер і манжэты аздоблены каймой з геаметрычным арнаментам карычневага колеру. На плечы накінута чырвоная мантыя падбітая . На галаве чырвоны каптур з карункамі, які завязаны бантам пад падбародкам. Фон цемны, справа - фрагмент цемна-чырвонай драпіроўкі.

На адваротным баку палатна надпіс у адзінаццаць радкоў, чорнай фарбай:

Іншыя партрэты Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым узросце (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюр музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.

Літаратура

Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.//Гісторыя і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. - Полацк, 2002 Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.// Przeglad wschodni, T.VII, z.4(28), 2001. Букіна А. Партрэт Эльжбеты і Антонія Пузынаў з касцёла ў Лучаі, "Віцебскі сшытак" 1995, №1, с.58 Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 118

Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны 1760 года Катэгорыя:Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік Катэгорыя:Лучай