Барыс Іванавіч Бур’ян (, г. Масква — , Мінск) — беларускі крытык і празаік.

Біяграфія Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры ў 1941 годзе. Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 г. — карэспандэнт БелТА, у 1947—1951 гг. — стыльрэдактар газеты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, на Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1952—1953 і ў 1963—1985 гг. супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 1967 года — загадчык аддзела тэатра, музыкі і кіно), у 1953—1962 гг. часопіса «Советская Отчизна» (пазней перайменаваны ў «Нёман»). Сябра СП СССР з 1950 гБур’ян Барыс Іванавіч.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны ў калумбарыі каля крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з тэатральных рэцэнзій. Піша на рускай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высоком взлете» (з І. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На театральных перекрестках» (з І. Ліснеўскім, 1967), «З сёмага рада партэра» (1978), «Судьба чужая — как своя» (1982), «І толькі надпіс…» (1987). Выступае і як літаратурны крытык.

Аўтар аповесцей «Первый снег» (1957), «У синей бухты» (1959), «Твоя повесть» (1959), «Вальс Грибоедова» (1960), «Радужный перезвон» (1964), «Грозовые отголоски» (выбранае, 1984).

Напісаў п’есы «Зорка Венера» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачання і дакументальнага кінематографа.

Перакладаў на рускую мову творы К. Чорнага, М. Лынькова, А. Васілевіч, І. Грамовіча, А. Якімовіча, А. Макаёнка, У. Шахаўца, Т. Хадкевіча, Я. Курто і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.

Спасылкі Бур’ян Барыс Іванавіч

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі