Клуб сухіх варатароў — адзін з трох ганаровых клубаў, заснаваны рэдакцыяй газеты «Прессбол» (разам з Клубам бамбардзіраў і Клубам Сяргея Алейнікава). Уключае футбалістаў, якія сыгралі не прапусцілі галы ў 100 і больш матчах на вышэйшым узроўні.

Умовы ўключэння У клуб уключаюцца футбалісты, якія не прапусцілі галы ў 100 і больш матчах у: 1) вышэйшых лігах (дывізіёны 1) чэмпіянатаў Беларусі, СССР і замежных краін; 2) у розыгрышах Кубкаў Беларусі, СССР і іншых краін на ўсіх стадыях (у Англіі, Францыі і Японіі — яшчэ і ў Кубках ліг); 3) у складзе нацыянальнай, алімпійскай і моладзевай зборных Беларусі і СССР; 4) у еўрапейскіх клубных кубкавых турнірах (Кубак чемпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў, Кубак УЕФА/Лігі Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў і Кубак Інтэртота) у складзе беларускіх (з 1992 года), савецкіх (да 1992 года) і замежных клубаў; 5) у Суперкубках Беларусі, СССР і іншых краін (СК).

Склад клуба На студзень 2023 года ў клуб уваходзяць 19 чалавек: Аляксандр Гутар 171 «сухі» матч у 396 гульнях Уладзімір Бушма 161 «сухі» матч у 421 гульні Юрый Жаўноў 161 «сухі» матч у 414 гульнях Андрэй Гарбуноў 144 «сухія» матчы ў 377 гульнях Валерый Шанталосаў 143 «сухія» матчы ў 362 гульнях Аляксандр Федаровіч 138 «сухіх» матчаў у 322 гульнях Аляксандр Суліма 137 «сухіх» матчаў у 389 гульнях Сяргей Верамко 131 «сухі» матч у 357 гульнях Юрый Цыгалка 126 «сухіх» матчаў у 266 гульнях Сяргей Чэрнік 125 «сухіх» матчаў у 308 гульнях Аляксандр Марцёшкін 122 «сухія» матчы ў 304 гульнях Андрэй Клімовіч 115 «сухіх» матчаў у 266 гульнях Юрый Афанасенка 113 «сухіх» матчаў у 269 гульнях Віталь Варывончык 111 «сухіх» матчаў у 264 гульнях Уладзімір Селькін 107 «сухіх» матчаў ў 247 гульнях Уладзімір Гаеў 104 «сухія» матчы ў 318 гульнях Васіль Хамутоўскі 103 «сухія» матчы ў 276 гульнях Артур Лясько 102 «сухія» матчы ў 260 гульнях Альберт Дзенісенка 100 «сухіх» матчаў у 252 гульнях

Бліжэйшым кандыдатам на ўступленне з’яўляецца Дзмітрый Гушчанка — 92 «сухія» матчы.

Спасылкі Клуб «сухих» вратарей. Юрий Жевнов — наш Лев Яшин

Катэгорыя:Футбол у Беларусі