Дуньхуанскія рукапісы — збор важных рэлігійных і свецкіх дакументаў (каля 20 000 аб’ектаў), выяўленых у пячорах Магаа ў Дуньхуане (Кітай) на пачатку XX стагоддзя. Як відаць, дакументы змясцілі сюды ў XI стагоддзі, калі манускрыпты сталі выцясняцца з ужывання друкаванымі кнігамі. Рукапісы напісаны ў V — пачатку XI стагоддзяў і ўключаюць працы на розныя тэмы, ад гісторыі і матэматыкі да народных песень і танцаў. Хоць большасць рэлігійных дакументаў складаюць тэксты пра будызм, у зборы прысутнічаюць дакументы пра даасізм, нестарыянства і нават іўдаізм. Яны напісаны, галоўным чынам, на кітайскай і тыбецкай мовах, але прысутнічаюць рукапісы на палі, сагдыйскай і раней невядомых мовах, такіх як хатанасакская.
Рукапісы выявіў даоскі манах . Пазней ён прадаў іх заходнім даследчыкам, у прыватнасці, Аўрэлю Стэйну і , у тым ліку найстаражытнейшую ў свеце друкаваную кнігу «Алмазная сутра» (каля 868 года). Некаторыя з дакументаў таксама набылі рускія і японскія даследчыкі. Аднак шмат якія рукапісы, галоўным чынам дзякуючы высілкам Ло Чжэньюя, захаваліся ў Кітаі. Тыя дакументы, якія набылі заходнія даследчыкі, цяпер захоўваюцца ў шматлікіх установах па ўсім свеце, такіх як Нацыянальная бібліятэка Кітая, Брытанская бібліятэка і Нацыянальная бібліятэка Францыі. Усе дакументы ў рамках Міжнароднага дуньхуанскага праекта былі аблічбаваны і цяпер знаходзяцца ў бясплатным доступе ў Інтэрнэце.
Класіфікацыя
Паводле моў Класічная і гутарковая (байхуа) кітайская Іўрыт Хатанасакская Тыбецкая Архона-енісейская Палі Санскрыт Сагдыйская (Тангуцкае пісьмо) Тахарскія
Паводле жанраў
Рэлігійныя рукапісы Будысцкія і тыбецкія Даоскія, у тым ліку «Ху-хуа цзін» () і каментары «Xiang’er» Школы нябесных настаўнікаў да «Даа дэ цзін» Іўдзейскія пакутныя малітвы Selihah Нестарыянскія, у тым ліку «Канон аб асновах першапачатковага» і «Гімн Святой Троіцы» на кітайскай мове. Маніхейскія Рукапісы па філасофіі, у прыватнасці па канфуцыянству, у тым ліку старажытныя выданні зборніка афарызмаў у каментарах Хуан Кана (Huang Kan, 皇侃) і Шу цзін Літаратура Папулярныя апавяданні па будыйскіх матывах, вядомыя як bian wen (變文) Народныя песні Класічная кітайская паэзія Гісторыя, афіцыйная і мясцовая Старажытнатыбецкая хроніка Геаграфія, у тым ліку Wang wu tianzhu guo chuan Медыцына Астраномія, у тым ліку Матэматыка Варожбы, у тым ліку «Кніга варожб» Слоўнікі, у тым ліку фрагменты Qieyun Ноты Натацыя танцаў Розныя дакументы, такія як кантракты, бухгалтарскія кнігі, пазыковыя распіскі
Спасылкі Cathy CANTWELL & Robert MAYER. Early Tibetan Documents on Phur pa from Dunhuang. «The Sweet Sage and The Four Yogas: A Lost Mahāyoga Treatise from Dunhuang.» Sam van Schaik, The British Library. JIATS, no. 4 (December 2008), THL #T5564, 67 pp. © 2008 by Sam van Schaik, IATS, and THL Multilingualism in Tun-huang Міжнародны дуньхуанскі праект
Катэгорыя:Рукапісы Катэгорыя:Культура Кітая