Сацыял-дэмакраты (, SD) — вядучая палітычная партыя Славеніі, член кіруючай кааліцыі.

Гісторыя Партыя была заснавана ў 1989 ў якасці Партыі дэмакратычнага абнаўлення як пераемнік Саюза камуністаў Славеніі. У маі 1993 Партыя дэмакратычнага абнаўлення, Сацыял-дэмакратычны саюз і Рабочая партыя аб'ядналіся ў Аб'яднаны спіс сацыял-дэмакратаў (, ZLSD), які праіснаваў да 2003. Узначальвае партыю Борут Пахар.

Праграма Партыя выступае за дэмакратычны сацыялізм на аснове парламенцкай дэмакратыі, салідарнасці, сацыяльнай і прававой дзяржавы і сацыяльнага партнёрства.

Дасягненні партыі на выбарах Парламенцкія выбары Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/– Position Урад 1990 186,928 17.3 14 1st 1992 161,349 13.6 0 3rd 1996 96,597 9.0 5 5th 2000 130,079 12.0 2 3rd 2004 98,527 10.1 1 3rd 2008 320,248 30.4 19 1st 2011 115,952 10.5 19 3rd 2014 52,249 5.9 4 4th

Еўрапарламент Паводле выбараў 2009 года, партыя прадстаўлена ў Еўрапарламенте 2 дэпутатамі. Член Сацыялістычнага інтэрнацыянала (з 1996) і Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў (з 2003).

Лідары партыі Прэзідэнты партыі Кірыл Рыбічыч (1990—1993) Петэр Бекеш (1993) Янез Борут Пахар (1997—2012) Ігар Лукшыч (2012—2014)

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Палітычныя партыі Славеніі Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал