Казімір Стабро́ўскі (; ) — жывапісец, педагог.

Біяграфія Паходзіў з сям’і землеўладальнікаў. У 1880—1887 гадах навучаўся ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, у 1887—1897 — у Імператарскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу пад кіраўніцтвам Паўла Чысцякова, з 1895 — у майстэрні Ільі Рэпіна. У Акадэміі падтрымліваў кантакты з іншымі студэнтамі з абшараў былога ВКЛ, сярод іх Фердынандам Рушчыцам, Генрыкам Вейсенгофам i Станіславам Богуш-Сестранцэвічам, а таксама з рускімі, асабліва з сябрамі Sławomir Bołdok. Modernista czy mistyk?. «Gazeta Antykwaryczna». Nr 25, 04/1998..

У 1893 годзе здзейсніў азнаямленчую паездку на Усход, у Бейрут і Палесціну, па дарозе наведаў Адэсу, Канстанцінопаль, Грэцыю і Егіпет. У адпаведнасці з практыкай акадэмічных жывапісцаў сабраў там вялікі матэрыял, які пазней выкарыстаў, між іншым, для стварэння гістарычнай кампазіцыі, што стала яго дыпломным праектам, карцінай пад назвай «Магамет у пустыні (Уцёкі з Меккі)»S. Bołdok..

Сваё майстэрства Стаброўскі ўдасканальваў у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1898), дзе пазнаёміўся з творчасцю акадэмічных мастакоў Бенжамена-Канстанта i Жана-Поля ЛаранаKazimierz Stabrowski, таксама з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве: імпрэсіянізмам і фавізмам. Пасля вяртання ў Санкт-Пецярбург браў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці гораду, але выстаўляўся таксама ў Парыжы (Святовая выстаўка, 1900), Мюнхен (1901), Венецыя (1903).

У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, з якой пазнаёміўся ў Пецярбургскай Акадэміі. У тым жа годзе стаў сябрам . У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстанні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыццё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту з педагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадскай дзейнасці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўсяMateriały Słownika artystów polskich ISPAN i E. Charazińska (praca mgr.) za Radosław Okulicz-Kozaryn, Litwin wśród spadkobierców Króla-Ducha, Poznań 2007, s. 177, przyp. 15..

У 1909—1913 гадах шмат падарожнічаў, у тым ліку: у Францыю, Германію, Швецыю, Іспанію, Італію і Канарскія астравы. Летнія месяцы праводзіў з сям’ёй у (у сядзібе ) на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Пасля Першай сусветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расіі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансерватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства» (). У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў у пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турцыю, Марока, Боснію, Швецыю і Нарвегію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Sursum Corda»I. Kossowska..

У красавіку 1927 г. адбылася яго выстаўка з нагоды 40-годдзя мастацкай дзейнасці ў Гарадской мастацкай галерэі ў Лодзі«Łódź w Ilustracji», 24 IV 1927, nr 17, s. 6.

Памёр у 1929, пахаваны Старых Павонзках (магіла 205-2-8).

Творчасць Пісаў фігурныя кампазіцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, «Эгле, каралева вужоў», 1900). Ён спалучаў сімвалічныя, фантастычныя і нават містычныя кампазіцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасцю і стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пейзажы і партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод яго прац: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.

Galeria

Крыніцы

Літаратура

L. Skalska, Kazimierz Stabrowski — lata studiów i początki działalności artystycznej, Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie 1975, t. 19, s. 613nn. S. Bołdok, Modernista czy mistyk?, Gazeta Antykwaryczna nr (025) 04/1998 online E. Charazińska, Kazimierz Stabrowski — malarz i pedagog (niepubl. praca magisterska) Uniw. Warszawski 1974 Od starożytności do współczesności — Malarstwo i rzeźba, Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., Warszawa 2006

Спасылкі

Kazimieras Stabrauskas — галерэя Kazimierz Stabrowski — галерэя Паштоўкі з рэпрадукцыямі прац у бібліятэцы Polona

Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне