Бальдур Бенедзікт фон Шырах ( — ) — кіраўнік моладзевай арганізацыі гітлерюгенду ў Трэйцім рэйху, гаўляйтар і рэйхсляйтар Вены, абвінавачаны і асуджаны ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавецтва.

Маладыя гады Шырах нарадзіўся ў Берліне і быў малодшым з 4-ох дзяцей тэатральнага рэжысёра Карла Бялы фон Шыраха і яго амерыканскай жонкі Эмы Мідлтан Ліны Цілоу. Бальдур паходзіў на чвэрць са знатнага заходнеславянскага роду, а на тры чвэрці быў амерыканцам, паходжаннем з Філадэльфіі. Па лініі маці ц продкі Шыраха паставілі свае подпісы пад Дэкларацыяй незалежнасці ЗША. Ангельская мова была яго першай мовай, па-нямецку Бальдур не мог раўмаўляць да 5-ці гадоў. У хлопца былі дзве сястры: Вікторыя і Разаліна, а таксама брат — Карл Бенедзікт, які здзейсніў самагубства ў 1919 годзе ва ўзросце 19 гадоў. 31 сакавіка 1932 года Шырах ажаніўся з 19-гадовай Генрыетай Гофман, дачкой Генрыха Гофмана, асабістага фатографа і добрага сябра Адольфа Гітлера. Сям’я жаніха была супраць вяселля, але апошняе слова было за магчымымі сувязямі з Гітлерам. Фон Шырах, як прыгадваў Георг Штрасэр, быў «маладым, жанчынападобным арыстакратам», якому Гітлер падараваў і прыгажуню Генрыету, і пасаду ў гітлерюгендзе. Фон Шырах праз шлюб стаў набліжаным да Гітлера. Маладая пара заўсёды была жаданым госцем у Бергхофе — баварскай рэзідэнцыі фюрэра. У маладой сям’і нарадзілася чатыры дзіцяці: Ангеліка, Клаўс, Роберт і Рыхард.

Партыйная кар’ера

Бальдур фон Шырах далучыўся да Wehrjugendgruppe (ваенізаваная моладзевая група) ва ўзросце 10-ці гадоў, стаў сябрам НСДАП у 1925 годзе. Хутка ён быў пераведзены ў Мюнхен і ў 1929 годзе заняў пасаду нацыянал-сацыялістычнай нямецкай студэнцкай лігі. Фон Шырах атрымаў пасаду рэйхсюгендфюрэра (моладзевага лідара) у НСДАП у 1931 годзе, а ў 1933 годзе Бальдур стаў лідарам Гітлерюгенда і атрымаў званне групенфюрэра СА. Хутка малады чалавек пачаў з’яўляцца на публічных партыйных мерапрыемствах, напрыклад — партыйны сход у Нюрнбергу ў 1934 годзе, дзе ён з’явіўся разам з Гітлерам перад аўдыторыяй юных нацыянал-сацыялістаў. Гэтыя кадры ўвайшлі ў гісторыю дзякуючы фільму Лені Рыфеншталь «Трыумф волі», знятым адмыслова для нацысцкай партыі. Фон Шырах сваёй дзейнасцю задаваў мілітарысцкі тон дзейнасці арганізацыі, моладзь вучылася абыходзіцца са зброяй, жыць у палявых умовах і г.д. Калі маладыя людзі падрасталі, яны станавіліся салдатамі вермахта, але ў канцы Другой Сусветнай вайны з-за недахопу салдат у частках вермахта, пачаўся прызыў хлопчыкаў з 12 гадоў у войска. 12-я танкавай дывізія СС «Гітлерюгенд» была цалкам сфармавана з байцоў гітлерюгенда і адзначылася ў баях за Нармандыю летам 1944 года. Фон Шырах заняў пасаду дзяржаўнага сакратара ў 1936 годзе.

У 1940 годзе галава гітлерюгенда арганізаваў эвакуацыю 5 мільёнаў дзяцей з нямецкіх гарадоў, якія падвяргаліся бамбардыроўкам саюзнікаў. У тым жа 1940 годзе Бальдур далучыўся да войска і служыў у Францыі, дзе за службу атрымаў Жалезны крыж, пасля чаго быў адазваны на партыйную работу. Пасля службы ў арміі Бальдур перадаў пасаду галавы гітлерюгенда Артуру Аксману, а сам быў прызначаны гаўляйтарам Вены, на гэтай пасадзе ён заставаўся да канца вайны. Дзейнасць фон Шыраха адзначалася тым, што галоўная яго мэтай была пастаянная пастаўка яўрэяў у канцэнтрацыйныя лагеры Германіі. За гады яго кіравання Венай было адпраўлена 65 тыс. яўрэяў у канцлагеры Польшчы, а ў сваёй прамове ад 15 верасня 1942 года фон Шырах адзначыў, што дэпартацыя яўрэяў — гэта ўнёсак у развіццё еўрапейскай культуры.

Пазней Бальдур фон Шырах выступаў за паляпшэнне ўмоў існавання остарбайтэраў і сасланых яўрэяў, за што патрапіў у няміласць да кіраўніцтва ў 1943 годзе, хаця сваю пасаду захаваў.

Трыбунал і прысуд Фон Шырах здаўся ў палон у 1945 годзе. На Нюрнбергскім працэсе Шырах асудзіў дзеянні Гітлера (разам з Альбертам Шпеерам). Бальдур казаў, што нічога не ведаў пра лагеры смерці. Ён прыводзіў доказы, што пратэставаў і падаваў скаргі Марціну Борману аб паляпшэнні ўмоў існавання яўрэяў. Фон Шырах сцвярджаў, што карані свайго антысемітызма ён знайшоў у кнізе Герны Форда «Міжнароднае яўрэйства». Першапачаткова Шыраху было прадстаўлена абвінавачванне ў злачынствах супраць чалавецтва за яго ролю ў фармаванні гітлерюгенда, але быў апраўданы па гэтаму абвінавачванню. Аднак, былы моладзевы лідар быў абвінавачаны ў злачынствах супраць чалавецтва за эпізод дэпартацыі венскіх яўрэяў. Яму прысудзілі 20 гадоў турэмнага зняволення з адбыццём ў турме Шпандау, што ў Берліне. 20 ліпеня 1949 года яго жонка, Генрыета, падала на развод, пакуль той знаходзіўся ў турме.

Фон Шырах адсядзеў свой тэрмін цалкам і быў вызвалены 30 верасня 1966 года. На свабодзе стары пасяліўся ў паўднёвай Германіі, апублікаваў кнігу «Ich glaubte an Hitler» (Я верыў у Гітлера). Памёр 8 жніўня 1974 года ў мястэчку Кроф, што недалёка ад мяжы з Францыяй.

Спасылкі

/www.dhm.de/lemo/html/biografien/SchirachBaldur

/www.findagrave.com/cgi-bin/fg.cgi?page=gr&GRid=18818

/www.imdb.com/character/ch109218/

/www.archive.org/details/DieHitlerJugendIdeeundGestalt

Катэгорыя:Гітлерюгенд Катэгорыя:Рэйхсляйтары Катэгорыя:Афіцэры СА Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Гаўляйтары Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа Катэгорыя:Злачынцы Халакоста