Ка́рпікаўскае, Карпінскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Паловіца, за 17 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёсак Карпікі (нежылая) і Зубкі.

Плошча паверхні возера 0,21 км², даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,68 км. Плошча вадазбору 16,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—10 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Праз возера працякае рака Паловіца.

Літаратура

Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна