Не́жлева — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка.

Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 0,97 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,27 км. Плошча вадазбору 24 км². Катлавіна Нежлева выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. У Нежлева ўпадае ручай з Наўліцкім возерам. У паўночнай частцы выцякае рака Нежлеўка (прыток Ушачы).

Літаратура

Спасылкі Нежлева

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна