Канструктывізм (ад  — пабудова) — кірунак у мастацкай культуры (архітэктура, выяўленчае і тэатральнае мастацтвы, літаратура) Еўропы і Амерыкі першай трэці XX ст., які імкнуўся да «канструявання» навакольнага асяроддзя, якое актыўна накіроўвае жыццёвыя працэсы, да стварэння «мастацтва для ўсяго народа».

Прадстаўнікі канструктывізму проціпастаўлялі прастату і падкрэслены ўтылітарызм новых прадметных форм, рэчаў і інш. паказной раскошы. Найбольшае распаўсюджанне канструктывізм атрымаў у архітэктуры, дзе для яго былі ўласцівы збліжэнне мастацтва з практыкай індустрыяльнага побыту, асіметрычнасць контураў будынкаў, агаленне тэхнічнага боку пабудоў, шырокае выкарыстанне шкла замест сцен, жалезабетону, плоскіх дахаў і г.д.

Канструктывізм у архітэктуры Канструктывізм - адзін з кірункаў архітэктуры савецкага авангарду, галоўным адрозненнем якога з'яўляецца манументальнасць. У 1922 - 1923 гадах у Маскве, якая пачала аднаўляцца пасля Грамадзянскай вайны, былі праведзены першыя архітэктурныя конкурсы (на праекты Палаца працы ў Маскве , будынка маскоўскага філіяла газеты "Ленінградская праўда", будынка акцыянернага таварыства "Аркос"), у якіх узялі ўдзел архітэктары, якія пачалі творчы шлях яшчэ да рэвалюцыі - Майсей Гінзбург, браты Весніны, Канстанцін Мельнікаў, Ільля Голасаў ды інш. Многія праекты былі напоўненыя новымі ідэямі, якія пазней былі пакладзеныя ў аснову новых творчых аб'яднанняў - канструктывістаў і рацыяналістаў. Рацыяналістамі было створана аб'яднанне "АСНОВА" (Асацыяцыя новых архітэктараў), ідэалагамі якога былі архітэктары Мікалай Ладоўскі і Уладзімір Крынскі. Канструктывісты ж аб'ядналіся ў ОСА (Аб'яднанне сучасных архітэктараў) на чале з братамі Веснінамі і Майсеем Гінзбургам. Ключавым адрозненнем двух школ стала пытанне пра ўспрыманне архітэктуры чалавекам: калі канструктывісты надавалі найбольшае значэнне функцыянальнаму прызначэнню будынка, які і вызначае канструкцыю, то рацыяналісты лічылі функцыю будынка другаснай і імкнуліся ўлічваць перш за ўсё псіхалагічныя асаблівасці ўспрымання.

Канструктывісты бачылі сваёй задачай павелічэнне ролі архітэктуры ў жыцці, а спрыяць гэтаму павінна была адмова ад гістарычнай пераемнасці, адмова ад дэкаратыўных элементаў класічных стыляў, выкарыстанне функцыянальнай схемы як асновы прасторавай кампазіцыі. Канструктывісты шукалі выразнасць не ў дэкоры, а ў дынаміцы простых канструкцый, вертыкаляў і гарызанталяў будынка, свабодзе плана будынка.

У Беларусі рысы канструктывізму праявіліся ў 1920-1930-я г. у архітэктуры Віцебска і Мінска, як, напрыклад, комплекс БДУ (1928—1931); стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1932), клуб металістаў у Віцебску, (1932), Дом культуры ў Бабруйску (1927—1930) і інш.

Крыніцы

Літаратура Канструктывізм //

* Катэгорыя:Мадэрнізм Катэгорыя:Архітэктурныя стылі