Макс Герман (; , Берлін — , канцлагер Тэрэзін) — нямецкі гісторык літаратуры і тэатра. Заснавальнік нямецкага навуковага тэатразнаўства.
У 1891 г. пачаў выкладчыцкую працу ў Берлінскім універсітэце (курс гісторыі літаратуры). З 1901 г. займаўся гісторыяй і тэорыяй тэатра. Аўтар «Даследавання па гісторыі нямецкага тэатра сярэдніх вякоў і Адраджэння» (1914). Выкарыстоўваючы шырокі дакументальны матэрыял, Герман імкнуўся ўзнавіць спектаклі мінулых эпох. У 1923 годзе па ініцыятыве Германа пры Берлінскім універсітэце створаны Тэатразнаўчы інстытут. Пасля нацысцкага перавароту ў Германіі быў адхілены ад пасады прафесара, заключаны ў канцлагер і загінуў.
Літаратура Corssen, S. (1998). Max Herrmann und die Anfänge der Theaterwissenschaft. Tübingen: Niemeyer. ISBN 3-484-66024-4. Satori-Neumann, B. T. (1935). Die theatergeschichtlichen und dramaturgischen Schriften aus der Berliner theaterwissenschaftlichen Schule Max Herrmanns (1898—1933). Eine Bibliographie. Berlin: self-published.
Катэгорыя:Постаці нямецкага тэатразнаўства Катэгорыя:Памерлі ў канцлагеры Тэрэзін Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта