Маларыцкі майстар — умоўная назва іканапісца, які жыў і працаваў у 1648—1650 гг. у вёсцы Малая Рыта.
Іншых звестак пра асобу мастака не вядома. Да нашага часу захавалася толькі шэсць ікон, якія прыпісваюць гэтаму майструПравославие на малоритчине . У творах майстра знайшла адлюстраванне характэрная для барока ўвага да перадачы глыбіні і элементаў ілюзіянізмуВысоцкая Н. Ф. Роль белорусской иконописи в развитии христианского исскуства // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 364 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). — ISBN 985-6638-35-6.
У 1648 годзе ім для Маларыцкай Свята-Мікалаеўскай царквы была напісана ікона «Праабражэнне Гасподне» і скончана праца над іконай «Пакроў Маці Божай». У 1650 годзе ім была створана ікона «Успенне Багародзіцы» для Свята-Праабражэнскай царквы в. Олтуш. Да гэтага ж перыяду адносяць і самую ранную з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэнне Маці Божай» з Мікалаеўскай могілкавай царквы ў в. Ляхаўцы (Брэсцкая вобласць), якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы».
Літаратура
Шматаў В. Ф., Вецер Э. І., Мельнікаў М. П. і інш. Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. Мн. 2002.
Катэгорыя:Іканапісцы Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская іканапісная школа Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XVII стагоддзя Катэгорыя:Постаці Маларыты