Гідраўліка ( — вадзяны; ад — вада + — трубка) — навука пра законы руху і раўнавагі вадкасцяў і спосабы прымянення гэтых законаў да вырашэння задач інжынернай практыкі. У адрозненне ад гідрамеханікі, гідраўліка характарызуецца асаблівым падыходам да вывучэння з’яў цячэння вадкасцяў; яна вызначае набліжаныя залежнасці, абмяжоўваецца ў многіх выпадках разглядам аднапамернага руху, шырока выкарыстоўвае пры гэтым эксперымент, як у лабараторных, так і ў натуральных умовах. Разам з тым праглядаецца ўсё большае збліжэнне паміж гідрамеханікай і гідраўлікай: з аднаго боку, гідрамеханіка ўсё часцей звяртаецца да эксперыменту, з другога — метады гідраўлічнага аналізу робяцца больш строгімі.Што такое гідраўліка: асноўныя паняцці
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Гідраўліка · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.