Скайлэб-4 (таксама SL-4 і SLM-4) — трэці пілатуемы палёт на першую амерыканскую касмічную станцыю «Скайлэб». Таксама імя Скайлэб-4 адносяць да касмічнага карабля серыі «Апалон», які здзяйсніў гэты палёт.

Экспедыцыя паставіла абсалютны рэкорд працягласці знаходжання чалавека ў космасе — 84 дні, які быў пабіты толькі ў 1977 годзе на савецкай станцыі Салюце-6 — 96 дзён. Кар, Гібсан і Поўг сталі першымі астранаўтамі, якія сустрэлі Новы год у космасе, бо стартавалі 16 лістапада 1973 года, а вярнуліся на Зямлю ўжо ў наступным годзе — 8 лютага 1974 года.

Праграма працы была вельмі напружанай, і экіпаж, які складаўся з навічкоў, жаліўся на занадта шчыльны графік. Наземныя службы адмаўляліся перапланаваць працы, і ўрэшце каманда абвясціла незапланаваны выходны, і адключыла радыё. Гэты выпадак з’яўляецца першым зафіксаваным страйкам у космасе. Аднак, да канца палёту запланаваная праграма была выкананаSkylab 4 Rang in the New Year with Mutiny in Orbit .

Экіпаж У экіпаж Скайлэб-4 уваходзілі тры чалавекі, для кожнага з іх палёт быў першым: Джэральд Кар — камандзір Эдвард Гібсан — пілот Уільям Поўг — пілот

Спасылкі

Катэгорыя:Скайлэб