Валімонт Бушкавіч (каля — 1399) — уплывовы літоўскі баярын, сын Бушкі.
Імя Імя Валімонт (Валі'мант, Ва'лмант)— з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасціT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..
Абедзве асновы гэтага імя, Val-, Mant-, вядомыя і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі, і ў старапрускім іменнікуZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 111-112б 156.R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 144, 155..
Вядомыя звесткі Згадваецца сведкай ў Салінскім дагаворы (1398) як Walmundt Buschken son/Walymundt filius Busken, загінуў у бітве на Ворскле (1399), сярод ўдзельнікаў згадваецца як верхавод літоўскага баярства.
Меў сыноў Яўнута, Кезгайлу, Румбаўда (Румбольда), Шэдзібора, Судзівоя і Гудзігерда.
Згаданы ў 1416 г. у лісце інфлянцкага магістра брат Румбаўда Сегебут можа быць тоесны Шэдзібору, але можа быць і яшчэ адным сынам Валімонта.
Нашчадкі Валімонта
Літаратура
W.Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr1-2
Катэгорыя:Баяры літоўскія