Леверкузен () — горад на захадзе Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны на правым беразе Рэйна, на паўночны ўсход ад Кёльна (мяжуе з ім). Насельніцтва 163 839 чалавек (2019).

Леверкузен узнік у 1930 годзе ў выніку аб’яднання горада Вісдорф з суседнімі камунамі Шлебуш, Штайнбюхель і Райндорф, і быў названы ў гонар нямецкага аптэкара і прадпрымальніка Карла Леверкуза, які ў XIX стагоддзі заснаваў у Вісдорфе хімічную фабрыку. Леверкузен вядомы як месцазнаходжанне хімічна-фармацэўтычнага канцэрна Bayer AG і футбольнага клуба Баер Леверкузен.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Афіцыйная старонка горада Леверкузен www.dw-world.de «Аспірын, японскія багі і самы вялікі ў свеце тэлевізар». Рэпартаж Deutsche Welle

Катэгорыя:Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі