Княства Сербія (сербск.: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасля сербскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.
Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградскага пашалыка, аднак у 1831—1833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень.
Гісторыя 1829 год — адбылося прызнанне туркамі аўтаноміі Сербіі. 1867 год — асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства. 1869 год — новая канстытуцыя вызначыла Сербію як незалежную дзяржаву. 1878 год — Княства Сербія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Берлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнанне Сербіі з боку дзяржаў і поўную незалежнасць ад Асманскай імперыі. 1882 год — Княства Сербія абвешчана Каралеўствам.
Кіраўнікі Дзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (). Мілаш Абрэнавіч 1815—1839 Міхаіл III Абрэнавіч 1839—1842 У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сербскім прастоле. Мілаш Абрэнавіч 1858—1860 (другі раз) Міхаіл III Абрэнавіч 1860—1868 (другі раз) Мілан IV Абрэнавіч 1868—1882 ён жа, як кароль Сербіі Мілан I: 1882—1889
Спасылкі Абрэнавічы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі Княства Сербія ў 1833 годзе Княства Сербія ў 1878 годзе 1878 Карта Карта
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Балканаў Катэгорыя:Гісторыя Сербіі