Бі́ва — самае вялікае прэснаводнае возера ў Японіі, якое знаходзіцца ў прэфектуры Сіга (цэнтральная частка вострава Хонсю), на паўночны ўсход ад былой сталіцы Кіёта. Часта згадваецца ў японскай літаратуры, бо знаходзіцца блізка да старажытнай сталіцы.
Плошча паверхні 670,4 км². Возера ў даўжыню 63,49 км, у шырыню 22,8 км. Найбольшая глыбіня 103,58 м. Аб’ём вады 27,5 км³. Даўжыня берагавой лініі 235,2 км. Вышыня над узроўнем мора 85,6 м. На возеры 4 вострава. У возера ўпадаюць больш за 400 малых рэк, з возера выцякае рака Ёдо або Сэта ў Осакскі заліў. Басейн возера ахоплівае 3174 км².
Каля паўднёвага берага горад Оцу.
Літаратура
Спасылкі Lake Biwa // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Азёры Японіі Катэгорыя:Сіга (прэфектура)