Юкіа Хатаяма () — японскі палітык, лідар Дэмакратычнай партыі Японіі, прэм'ер-міністр Японіі з 16 верасня 2009 года па 4 чэрвеня 2010 года.
Раннія гады Хатаяма нарадзіўся ў 1947 годзе ў Токіа. Адукацыю атрымаў у Такійскім універсітэце, які скончыў у 1969 годзе, а ў 1976 яму была прысвоена ступень доктара філасофіі Стэнфардскага ўніверсітэта.
Палітычная кар’ера У 1986 годзе Хатаяма быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента, прадстаўляючы Ліберальна-дэмакратычную партыю. У 1993 годзе ён пакінуў ЛДП і з некалькімі прыхільнікамі сфарміраваў цэнтрысцкую Новую партыю Сакігакэ. Праз некалькі гадоў ён уступіў у Дэмакратычную партыю, дзе з 1999 па 2002 год займаў пасаду старшыні, у той жа час з’яўляючыся лідарам апазіцыі. 16 мая 2009 года ён ізноў быў абраны кіраўніком Дэмакратычнай партыі, змяніўшы Іціра Адзаву.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Блог Юкіа Хатаямы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі