Новы урбанізм () — рух у гарадскім праектаванні, скіраваны на адраджэнне кампактных «пешаходных» гарадоў і раёнаў і адмову ад фармату прыгарадаў. Рух узнік у 1980-х гадах у ЗША, першым прыкладам стаў невялікі горад Сісайд у Фларыдзе.
Насуперак канцэпцыі выключна жылога прыгарада, адкуль насельнікі выбіраюцца на працу аўтамабілямі, новы урбанізм імкнецца збіраць у рамках аднага раёна жытло розных тыпаў, офісы і крамы, арганізуючы іх у паселішча традыцыйнай планіроўкі з ясна вылучаным цэнтрам. Сярод транспартных сродкаў асобная ўвага надаецца цягнікамhttp://www.newurbanism.org/newurbanism/principles.html. Для новага урбанізму характэрная таксама арыентацыя на тыповую для краіны і мясцовасці архітэктуру.
Вядомыя ўзоры
Еўропа Паўндберы, Вялікабрытанія, праект, які пачаўся ў канцы 1980-х пад патранажам прынца Чарльза. Коэд Дарсі, Вялікабрытанія Якрыбарг, Швецыя
Амерыка Сісайд, Фларыда Селебрэйшн, Фларыда
Гл. таксама Трэцяе месца
Катэгорыя:Гарадское праектаванне