Асікага Ёсіноры ( — ) — 6-ы сёгун сёгуната Мурамаці. Кираваў з 1429 па 1441 год. Трэці сын Асікага Ёсіміцу, 3-га сёгуна сёгуната Мурамаці. Малодшы брат Асікага Ёсімоці, 4-га сёгуна сёгуната Мурамаці. Адзіны самурайскі лідар у гісторыі Японіі, які быў абраны жрэбіем. За сваю дыктатарскую манеру кіравання і ваяўнічасць празваны «хвацкі сёгун». Забіты ўласнымі васаламі. Пасля яго смерці пачаўся паступовы развал палітычнай сістэмы, якая грунтавалася на аўтарытэце сёгуна.

Літаратура E.Papinot: Historical and geographical dictionary of Japan. Rutland, Vermont, Tokio, 1992, ISBN 0-8048-0996-8

Катэгорыя:Сёгуны