Тасон Сімадзакі (сапраўднае імя - Харукі Сімадзакі, , Ямагуты, прэфектура Нагана - , Оіса, прэфектура Канагава, Японія) — японскі паэт і пісьменнік, выбітны прадстаўнік японскага рэалістычнага рамана пачатку XX стагоддзя.
Біяграфія Разам з Такоку Кітамурай выдаваў літаратурны часопіс «Бунгакай». Унёс вялікі ўклад у развіццё натуралізму ў Японіі. У 1899 г. Сімадзакі разам з жонкай пераехаў са сталіцы ў глухую правінцыю. На працягу сямі гадоў працаваў выкладчыкам у адной з сельскіх школ на поўначы Японіі. За гэтыя гады ён досыць нагледзеўся на аднастайнае сельскае жыццё, якое стала пасля тэмай многіх яго твораў. У 1913 годзе Тасон Сімадзакі з'ехаў у Францыю, адкуль вярнуўся толькі ў 1916 годзе.
Літаратура McClellan, Edwin. (1969). Two Japanese Novelists: Sōseki & Tōson. Chicago: University of Chicago Press. 10-ISBN 0-226-55652-2 13-ISBN 978-0-226-55652-9 (cloth) [reprinted by Tuttle Publishing, Tokyo, 1971–2004. 10-ISBN 0-8048-3340-0, 13-ISBN 978-0-8048-3340-0 (paper)] Naff, William. (2011). The Kiso Road: The Life and Times of Shimazaki Tōson. Honolulu: University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-3218-3