Кітагава Утамара (, Кавагоэ, Японія — ) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з найзначнейшых прадстаўнікоў укіё-э.
Працаваў у Эда.
Творчую дзейнасць пачаў з твораў характару натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (выявы прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надавала эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пачатак 1790-х). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
Спасылкі
Творы ў музеях свету Творы on line Біяграфія Утамара
Катэгорыя:Мастакі Японіі