Адольф фон Гільдэбранд (Хільдэбранд) (,  — , ) — нямецкі скульптар, архітэктар, жывапісец, малявальшчык і тэарэтык мастацтва.

Біяграфія thumb|злева|Ханс фон Марэ, Партрэт А.фон Гільдэбранда (1868) Нарадзіўся ў Марбургу. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Нюрнбергу (1864-66), а затым у Мюнхене (1866-67). Выкладаў ва ўніверсітэтах Вроцлава (Брэслау), Ены і Марбурга. thumb|злева|Філаклет, 1886 Паездка ў Італію і знаёмства з творамі класічнай скульптуры аказала на яго вялікі ўплыў. На аснове італьянскіх майстроў выпрацаваў сваю індывідуальную манеру. Працаваў у многіх гарадах Еўропы, у тым ліку ў Берліне, Мюнхене, Вене, Парыжы. Спрабаваў сябе ў розных відах мастацтва. Пасля 1873 жыў у Фларэнцыі, у былым кляштары . У 1889 годзе пачаў работы па стварэнні ў Мюнхене Вітэльсбахскага фантана, разбуранага падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны.

У 1891 скульптар быў узнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite. У 1904 каралём Баварыі А.Гільдебранд быў узведзены ў рыцарскую годнасць.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Марбургу Катэгорыя:Памерлі ў Мюнхене Катэгорыя:Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта