Універсітэт Васэда — адзін з двух найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў Японіі (другі — Універсітэт Кэё). Размешчаны ў паўночнай частцы такійскага раёна Сіндзюку.
Гісторыя Навучальная ўстанова заснавана ў 1882 годзе вучоным і палітыкам перыяду Мэйдзі з самураем Окумай Сігэнобу. У 1902 годзе яна атрымала статус універсітэта. Большая частка будынкаў была разбурана падчас бамбардзіровак Токіа ў заключны перыяд Другой сусветнай вайны, але ўніверсітэт быў адноўлены і зноў адкрыўся ў 1949 годзе.
Сярод найбольш знакамітых факультэтаў Універсітэта Васэда — філалагічны. Сярод яго выпускнікоў знакамітыя аўтары Харукі Муракамі, Маці Тавара, Удзяку Акіта.
Сем японскіх прэм’ер-міністраў пасляваеннага перыяду скончылі менавіта Універсітэт Васэда: Тандзан Ісібасі (1956—1957), Набору Такэсіта (1987—1989), Тосікі Кайфу (1989—1991), Кэйдза Абуці (1998—2000), Ёсіра Моры (2000—2001), Ясуа Фукуда (2007—2008) і Ёсіхіка Нода (2011—2012).
Крыніцы
Спасылкі
Сайт Універсітэта Васэда
Васэда