Тхо-Чу () — архіпелаг на на поўдні В’етнама. Уключае 8 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2013 г.) — 756 чал.
Астравы маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшы пункт (на востраве Тхо-Чу) — 167 м. Добра захаваўся прыродны свет навакольных каралавых рыфаў. Клімат субэкватарыяльны з выяўленым сезонам мусонаў (з мая да верасня).
Астравы здаўна наведваліся рыбакамі з розных краін. У другой палове XX ст. аспрэчваліся паміж В’етнамам і Камбоджай. У 1973 г. Паўднёвы В’етнам абвясціў пра адміністрацыйнае далучэнне архіпелага да сваіх тэрыторый. На той момант тут жыло некалькі сем’яў в’етаў і кхмераў. У 1975 г. і 1977 г. урад Кампучыі прадпрымаў узброеныя акцыі з намаганнямі захапіць Тхо-Чу. Пры гэтым насельніцтва пакінула архіпелаг. У 1993 г. улады В’етнама перасялілі сюды некалькі сем’яў.
Аснова эканомікі — рыбалоўства. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка.
Спасылкі Vietnam Islands Exploring island life Kien Giang remembers Tho Chu islanders
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы В’етнама Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавіта Катэгорыя:Сіямскі заліў