Галоўнае кіраўніцтва паліцыі (, ; )  — урадавы орган у Японіі, які ажыццяўляе заканадаўчы кантроль над сіламі японскай паліцыі. Адмысловы орган дзяржаўнага камітэта грамадскай бяспекі. Заснавана ў 1954 годзе. Ажыццяўляе кіраўніцтва праз кіраўнікоў префектурных аддзяленняў паліцыі. Пры кіраўніцтве дзейнічаюць Паліцэйская акадэмія Японіі, Навуковы інстытут паліцыі і Штаб паліцыі імператарскага палаца.

Гл. таксама Паліцыя Японіі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Праваахоўныя органы Японіі