Але́г Сярге́евіч Бы́чак (, г. Бабровіца, Чарнігаўская вобласць — , в. Ліпава, Мядзельскі раён) — старшы лейтэнант дзяржбяспекі Народнага камісарыята унутраных спраў БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Нарадзіўся 18 верасня 1921 года ў пасёлку Бабровіца (цяпер — Чарнігаўская вобласць Украіны) ў рабочай сям’і.
Скончыў сярэднюю школу, быў рабочым. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ўступіў ва УКП(б). У 1941 годзе скончыў пяхотнае вучылішча ў Буйнакску.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У верасні — лістападзе 1941 года — памочнік камандзіра ўзвода атрада «Шпілявы», які выконваў спечыяльнае заданне на акупаванай тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР.
У сакавіку 1942 года ў складзе спецыяльнага атрада быў накіраваны ў варожы тыл, на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці БССР. Першапачаткова быў камісарам, затым, з чэрвеня 1943 года — камандзірам атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэрыторыі Літоўскай ССР, Вілейскай, Віцебскай і Мінскай абласцей БССР.
Бычак прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аперацыях. За час баявой дзейнасці атрада яго байцамі было знішчана 69 эшалонаў, больш за 4 кіламетраў чыгункі, 16 мастоў, 6 складоў, электрастанцыя, вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў. 7 мая 1944 года падчас выканання чарговага спецыяльнага задання па падрыву стратэгічна важнага чыгуначнага моста Бычак загінуў. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, затым пасля заканчэння вайны прах Бычака быў перавезены ў Бабровіцу і пахаваны на яе цэнтральнай плошчы.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года за «умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі аператыўна-чэкісцкай групы ў тыле ворага і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант дзяржбяспекі Алег Бычак пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і шэрагам медалёў.
Памяць Імем Алега Бычака названы вуліца ў гарадскім пасёлку Мядзел і вуліца ў горадзе Бабровіца. Матэрыялы пра яго экспануюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы. У вёсцы Ліпава, на месцы, дзе быў пахаваны А. С. Бычак, усталяваны мемарыяльны знак, а на доме, у якім знаходзіўся штаб партызанскага атрада, — мемарыяльная дошка.
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Юные герои Витебщины. Минск, 1980.
Спасылкі
К 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза Олега Сергеевича Бычека // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Его звали Быстрый // СБ. Беларусь сегодня Видатні люди Бобровиччини «Командир партизанського спецзагону». Автор Валентин Сандул. Газета «Отчий поріг» № 5 (101), 2010, стор. 15.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў