— прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Тыба.
Гісторыя Заснавана 15 чэрвеня 1837 годзе ў выніку аб'яднання прэфектур Кісарадзу і Імба. Да ўвядзення сістэмы тадафукэн прэфектура складалася з трох правінцый — Ава, Кадзуса і Сімоса.
Геаграфія Тыба мяжуе з прэфектурай Ібаракі на поўнач ад ракі Тон, з Токіа і прэфектурай Сайтама на захадзе, абмываецца Ціхім акіянам на ўсходзе і Такійскім залівам на поўдні. Большая частка Тыбы раскінулася на пагорыстым паўвостраве Боса — вобласці рысаводства: усходняе ўзбярэжжа, вядомае як 99-лігавая раўніна — асабліва прадукцыйны рэгіён. Найбольш населеная вобласць — паўночны ўсход прэфектуры — частка рэгіёна Канто, які распасціраецца ў гарадскую агламерацыю Токіа і Сайтама. Цячэнне Курасіа праходзіць каля Тыбы, што робіць зіму адносна цёплай, а лета халаднаватым у параўнанні з суседнім Токіа.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Тыба размешчана 36 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і адно сяло).
Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Абіка; Асахі; Індзай; Іацукайда; Ісумі; Ітыкава; Ітыхара; Камагая; Камагава; Касіва; Каторы; Кацуура; Кіміцу; Кісарадзу; Мацуда; Мінамібасо; Мабара; Нагарэяма; Нарасіна; Нарыта; Нода; Сакура; Саму; Сіроі; Садэгаура; Соса; Татэяма; Цёсі; Тыба; Таганэ; Тамісата; Ураясу; Фунабасі; Фуцу; Ятыё; Ятымата.
Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Тыба (960 тыс.), Фунабасі (610 тыс.), Мацуда (485 тыс.), Ітыкава (475 тыс.) і Касіва (400 тыс.).
Паветы Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Імба; Сакаэ; Сісуі; Каторы; Кодзакі; Тако; Танасё; Самбу; Іакасібахікары; Кудзюкуры; Аамісірасата; Сібаяма; Цёсей; Ітыномія; Муцудзава; Нагару; Сірако; Цёнан; Цёсей; Ісумі; Андзюку; Отакі; Ава; Кёнан.
Эканоміка thumb|265px|Завод «Ніпан Стыл» у Кіміцу Тыба, дзякуючы свайму працягламу ўзбярэжжу і блізкасці да Токіа, з'яўляецца адной з найбольшых прамысловых зон у краіне. Пасля таго, як у 1950 годзе прэфектура была абрана для будаўніцтва асноўнага сталеліцейнага заводу «Кавасакі», мясцовыя ўлады пачалі шырокамаштабную праграму па намыванні вялікіх участкаў зямлі для заводаў, складоў і докаў. Хімічная вытворчасць, нафтахімія і машынабудаванне — тры галоўныя прамысловыя галіны Тыбы: разам яны даюць 45 % экспарту прэфектуры. Таксама вялікае значэнне ў эканоміцы Тыбы адыгрываюць гандаль, транспарт, металургія, харчовая прамысловасць і турызм. У 80-90-х гадах урад заснаваў больш за 80 прамысловых зон, прызначаных для паскарэння развіцця ўнутраных абласцей Тыбы.
Прэфектура таксама славіцца другой па велічыні сельскагаспадарчай вытворчасцю ў Японіі: сярод усіх прэфектур толькі Хакайда вырабляе больш, але Тыба апярэджвае Хакайда ў гадоўлі гародніны. У вялікай колькасці збіраюцца марскія водарасці.
Дэмаграфія Насельніцтва Тыбы — адно з найбагатых у Японіі дзякуючы моцным гандлёваму і прамысловаму сектарам. ВУП на душу насельніцтва — 3,1 мільёна ен, пяты па велічыні паказчык у краіне. 70 % насельніцтва задзейнічаны ў сектары паслуг, 25 % — у прамысловасці і 5 % — у сельскай гаспадарцы.
Адукацыя Мясцовае кіраўніцтва па адукацыі сочыць за муніцыпальнымі школьнымі акругамі; таксама прама кіруе грамадскімі сярэднімі школамі.
Турызм Дыснэйлэнд Токіа размешчаны ва Ураюса — каля заходняй мяжы прэфектуры.
Тыба звязана з Токіа некалькімі чыгуначнымі лініямі: галоўныя лініі — Лінія Кэё і Лінія Сабу. Лінія Мусасіна злучае Тыбу з Саітамай і паўночным Токіа. Поўдзень Тыбы (Кісарадзу) звязаны з прэфектурай Канагава тунэлем-мостам «Токіа Бэй Аква-Лайн» праз воды Такійскага заліва.
Нарыта Міжнародны аэрапорт размешчаны ў Нарыта, які знаходзіцца на паўночным усходзе Тыбы.
Сімволіка Эмблема прэфектуры была створана 28 снежня 1909 года. Яна ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных сімвалаў катаканы і . Сцяг прэфектуры быў зацверджаны 29 ліпеня 1963 года. Сіні колер сцяга сімвалізуе надзею і развіццё прэфектуры, а жоўты — кветка турнэпса.
Хоць афіцыйна кветка прэфектуры не зацвярджалася, ёй лічыцца кветка турнэпса. Яна была абрана жыхарамі прэфектуры ў 1954 годзе ў выніку апытання, праведзенага кампаніяй NHK. Дрэвам прэфектуры было абрана Podocarpus macrophyllus (29 верасня 1966), птушкай — Emberiza cioides (10 мая 1965), а рыбай — чырвоны марскі карась (23 лютага 1989).
Днём прэфектуры лічыцца 15 чэрвеня.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Канто (рэгіён)